Мінскі рок-гурт Band_A выклаў на сваім сайце для бесплатнага скачвання альбом «Пазітывы». У альбом увайшлі новыя запісы, а таксама перазапісаныя песні «Рэвалюцыя», «Дзеці», «Хуткія», што змяшчаліся раней на CD-зборніках «Альтэрнатыва.by», «Песні Свабоды», «Basowiszcza XVII». Песня «Рэвалюцыя» дарэчы ўвайшла ў топ-12 найлепшых песень 2007 года паводле версіі сайта «Тузін гітоў».

«Калі вам спадабаліся запісы і вы захочаце падзяліцца імі – гурт будзе толькі «за». Капірайты — для багатых і сквапных», — кажуць музыкі.

Новую праграму яны цягам году «вазілі» па краіне. Выступы праходзілі ў фармаце DIY-канцэртаў (закінулі інструменты і апаратуру ў машыны і паехалі). За апошнія месяцы Band_A такім чынам выступілі ў Віцебску, Баранавічах, Магілёве. Гурт запрашае далучацца да гэтай акцыі маладыя каманды. Падрабязней пра DIY-акцыю — на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?