Правальна выступіла жаночая зборная Беларусі па валейболе на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у Польшчы.

Беларускі, якіх трэніруе знакаміты расійскі трэнер родам з Пружаншчыны, Мікалай Карполь, прайгралі ўсе тры матчы папярэдняга этапу.

У нядзелю беларускі саступілі Балгарыі – 1:3 (25:17, 20:25, 11:25, 20:25).

У пятніцу не адолелі Бельгію – 1:3 (28:26, 20:25, 25:27, 22:25), а ў суботу прайгралі Расіі з лікам 0:3 (19:25, 12:25, 15:25).

Беларускі занялі апошняе месца і не прабіліся ў наступны раўнд, куды прайшлі Балгарыя, Расія і Бельгія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?