Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 верасня 2009 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыi «Птушка года» — «Шэрая гусь»:

срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;

медна‑нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

На пярэднiм баку манет размешчаныя: уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры — выява маленькай птушкi на далонях рук, пад ёй указаны год чаканкi (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна‑нiкелевай).

На адваротным баку манет размешчаны: рэльефная выява шэрай гусi (яна прызнана ў Беларусi ў 2009 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: у левай частцы — ПТУШКА ГОДА, у правай — ШЭРАЯ ГУСЬ.

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублiкi Казахстан»: срэбная — якасцю «пруф», медна‑нiкелевая — «пруф‑лайк».

Тыраж срэбнай i медна‑нiкелевай манет — па 5000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

nbrb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0