Таварыства беларускай мовы падрыхтавала зварот да кіраўніка дзяржавы з прапановай абвесціць наступны год Годам роднай мовы. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Зварот быў прыняты ў нядзелю. Пасля падрыхтоўкі сакратарыятам ТБМ пераліку мерапрыемстваў, якія неабходна правесці ў Год роднай мовы, дакумент перададуць кіраўніку дзяржавы.
Таксама на тым тыдні беларуская дэлегацыя на IV Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД у Кішынёве падтрымала ініцыятыву Арменіі па абвяшчэнні 2011 Годам гісторыка-культурнай спадчыны. Гэтае пытанне яшчэ будуць разглядаць кіраўнікамі ўсіх краін Садружнасці.
2009 быў абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі.