globakpress.it

globakpress.it

Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні 30 верасня наведае Беларусь.

Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт МЗС Італіі. Праграма візіту пакуль не паведамляецца. У МЗС Беларусі інфармацыю пра візіт Фраціні пакуль не каментуюць.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Італію ў красавіку 2009 года. Ён сустрэўся з прэм’ер‑міністрам краіны Сільвіо Берлусконі, а таксама Папам Бенедыктам XVI.

22 траўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску італьянскі пасол Джуліо Прыджоні паведаміў, што Берлусконі можа наведаць Беларусь гэтай восенню і бакі працуюць над арганізацыяй візіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?