Канцэрт брытанскага сьпевака адменены па незалежных ад яго прычынах, так заяўляюць расейскія арганізатары канцэрту. Продаж квіткоў на шоў, якое мусіла адбыцца 3 жніўня на Васільеўскім спуску, спынена. Набытыя білеты, а самыя дарагія зь іх каштуюць амаль 800 даляраў, можна здаць цягам двух тыдняў. Выступам у Маскве завершылася б эўрапейскае турнэ Клэптана. У расейскай прэсе зьявіліся паведамлентьні пра тое, што за дзень да гэтага будзе адзначацца 400-годзьдзе пачатку расейскага вызвольнага руху, супраць так званых літоўска-беларуска-польскіх інтэрвэнтаў, а таксама дзень Паветрана-дэсантных войскаў.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0