У сувязі з візітам Мядзведзева і Лукашэнкі жыццё гораду паралізаванае.

Галоўная вуліца Савецкая ачэпленая. Цэнтр гораду пустэльны, у яго не трапіць. Нават на працу міліцыя не пускае, калі завод у зоне праезду.

У вёсцы Анісімавічы, што на выездзе з гораду, на трасу Берасце‑Масква, міліцыянты параілі жыхарам не пакідаць вёскі.

У міліцыянтаў з ачаплення пазабіралі табельную зброю. Толькі шпацыруюць асобы ў чорным з парасонамі.

Ходзяць чуткі, што ахова Мядзведзева хацела прымусіць мэра Дзічкоўскага заасфальтаваць баранавіцкі брук на Савецкай. Але ён здолеў адбіцца — гэта адзіны ў Беларусі такі брук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?