Выглядае, што ў афіцыйнага кіраўніка не адзін Patek Philippe Calatrava 5120j, пра які ўсе пісалі на тым тыдні. Фатограф агенцтва РІА Новости злавіў Лукашэнку таксама з гадзіннікам Patek Philippe на правай руцэ. Але гэта іншы гадзіннік.

На «віленскім» Patek Philippe Calatrava (ніжняе фота) няма асобнага секунднага цыферблату ўнізе. На гэтым гадзінніку (верхняе фота) ёсць. Так што гэта, хутчэй за ўсё, Patek Philippe Calatrava Ref. 5119j. Фота зробленае 4 лютага 2009 году. І каштуе такі гадзіннік нават крыху танней — усяго 14 268 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?