Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) плануе правесці ў Мінску «лятучыя антыкрызісныя пікеты». Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, 30 верасня Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы мелі намер правесці масавае пікетаванне па ўсёй Беларусі для папулярызацыі сваёй антыкрызіснай платформы. Былі пададзены заяўкі на правядзенне больш як 400 пікетаў прыкладна ў 50 населеных пунктах. Гэта ўсе абласныя цэнтры, а таксама Барысаў, Салігорск, Лёзна, Полацк, Орша, Баранавічы, Ліда і іншыя гарады. Каля 50 пікетаў планавалася правесці ў Мінску.

«Аднак АГП пакуль не атрымала ніводнага дазволу на правядзенне пікетаў. Наколькі я ведаю, больш чым з чатырохсот пікетаў дазволены толькі адзін у Магілёве», — паведаміў Лябедзька. Таму, паводле яго слоў, партыяй было прынята рашэнне аб правядзенні гэтак званых лятучых пікетаў.

«Нашы актывісты будуць хаатычна перамяшчацца па горадзе і раздаваць антыкрызісную платформу АДС. Яны не будуць надоўга затрымлівацца ў адным месцы. Мы спадзяёмся, што гэта будзе эфектыўным адказам на забарону пікетаў і дазволіць пазбегнуць затрыманняў», — сказаў Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?