30 ліпеня ў Берасьці адзначаўся дзень гораду. Дзясяткі тысячаў берасьцейцаў прыйшлі на пляцоўку каля лядовага палацу. Там на вялікай сцэне мусіў быў прайсьці сьвяточны канцэрт з салютам.

Падчас выступу гурту «Крамбамбуля» над галовамі гледачоў быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг памерам 5 на 10 мэтраў. Шматтысячны натоўп падхапіў сьцяг, і ён пачаў блукаць на плошчы перад сцэнай. Людзі скандавалі «Жыве Беларусь!»

Сьцяг разьвіваўся над Берасьцем каля 5 хвілінаў. 10 супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу расштурхалі людзей і выхапілі палотнішча. Гэта выклікала абурэньне і міліцыянты хутка сышлі й нікога не затрымалі.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0