Захворванні ног у жанчын сталага веку ў асноўным адбываюцца ад таго, што ў маладосці прадстаўніцы прыгожага полу носяць нязручны абутак.

Пра гэта гавораць вынікі даследавання, надрукаванага ў Arthritis Care & Research.

Хваробы ў ступаках і пальцах — адна з 20 самых распаўсюджаных прычын звароту да лекара ў пацыентаў 65—74 гадоў. Такія болі могуць суправаджацца сімптомамі рэўматычнага поліартрыту, цукровага дыябету, падагры, а таксама наступствамі расцягнення звязак, цягліц, удараў і пераломаў.

Для даследавання ўплыву выкарыстоўванага абутку на ўзнікненне боляў у нагах даследчыкі з Школы здароўя універсітэту Бостану даследавалі групу з 3372 чалавек ва ўзросце больш за 50 гадоў – 1472 мужчын і 1900 жанчын. Іх назіралі на працягу шасці гадоў.

Варта адзначыць, што ў Заходняй Еўропе абутак на абцасах менш пашыраны, чым у нас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?