Колькасць загінулых у выніку землятрусу на інданэзійскім востраве Суматра вырасла да 529 чалавек. Больш за 600 жыхароў горада Паданг (цэнтр стыхійнага бедства) і яго ваколіц атрымалі цяжкія траўмы.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на міністэрства аховы здароўя Інданэзіі.

Учорашні землятрус пашкодзіў тысячы будынкаў і знішчыў каля пяцісот, у тым ліку гатэлі і бальніцы. Парушана электра‑ і водазабеспячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?