Адразу два аўтамабілі сутыкнуліся з ласём на трасе Мінск — Віцебск.

Жывёла, вагой каля тоны, нечакана выскачыла на дарогу і кінулася пад джып. Кіроўца здолеў зрэагаваць і пазбегнуць лабавога сутыкнення.

А вось седан, які ехаў следам, сутыкнуўся з ужо падбітым ласём. У выніку лось загінуў, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0