Пракуратура Кызылардзінскай вобласьці завяла крымінальную справу па факце падзеньня ракеты-носьбіта «Днепр». Пра гэта карэспандэнту агенцтва паведамілі ў пракуратуры.
Як патлумачылі ў пракуратуры, крымінальная справа заведзена паводле арт. 282 (забруджваньне атмасфэры) і арт 285 (псаваньне зямлі). Справа перададзена для расьледаваньня ў Дэпартамэнт унутраных спраў Кызылардзінскай вобласьці.
Паводле інфармацыі МНС Казахстану, канцэнтрацыя шкодных рэчываў на месцы падзеньня ракеты "Дняпро" перавышае межава дапушчальны узровень у тысячу разоў.
0
0
0
0
0
0