Пралятаючы па-над зязюльчыным гняздом. Д-р Хаўз |
На тэлеканале «Фокс» пачаўся паказ 6-ага сезону, бадай самага папулярнага тэлесерыяла апошніх гадоў, «Доктара Хаўза». Ужо выйшла падвойная, паўтарагадзінная, першая серыя, чакаюцца яшчэ 9. А па Мінску па руках ходзіць пірацкая версія.
калектыўная тэрапія cа старэчам Грэгам |
Сімпатычна-непрыемны мізантроп (ён жа мэдычны геній) праз сваё захапленне суцяшальнікамі трапляе ў псіхбольніцу. Лекары пагаджаюцца: цяпер трэба лекаваць самога Хаўза. Хаўз спрабуе паўстаць супраць парадкаў вар'ятні, не раўнуючы як Рэндл Макмёрфі ў «Зязюльчыным гняздзе». Але: ці то метады лекавання для скрушных на галаву змяніліся радыкальным парадкам, ці то персанал трапіўся надзіва гуманны — але досыць хутка Хаўзу давядзецца кінуць свае балючыя шпількі на адрас людзей у халатах і змірыцца з ладам тутэйшага жыцця і раскладам працэдур.
Побач няма ні доктаркі Кады, ні доктара Вілсана, і адзінае што застаецца Хаўзу — гэта трэціраваць іншых хворых. Хаўз хутка пазбаўляецца ад сваёй нарказалежнасці ад вікадыну, але яму яшчэ трэба адмовіцца ад сваёй рупліва пешчанай чалавеканянавісці…
Калі Грэг спаткаў Лолу |
У серыяле ў пары з ангельцам Х'ю Лоры з'яўляецца назаўсёды бягучая Лола, нямецкая акторка Франка Патэнтэ.
ЛК
П.С. Для фанатаў. Ці вы заўважылі, што найбольш ужываны мэдпрэпарат Хаўзам, вікадын, змяшчае ў сабе імя доктаркі Кады?
Хіба гэта досціп працуе адно ў беларускай мове, бо па-ангельску ён пішацца адрозна, vicodin, зусім не змяшчаючы ў сябе ніякай Caddy.