Лукашэнка — бізнэсоўцам, якія захочуць «улезці ў палітыку».

«Ёсць палітыка, ёсць бізнэс. Там свае правілы, тут свае правілы, там адны паняцці, тут другія. Пераблытаеце бізнэс і палітыку, прыйдзеце з вялікімі кішэнямі ў палітыку — будзеце жыць па правілах палітыкі… Гэта пагражае страшнымі наступствамі. Згубіце ўсё», — так кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі пракаментаваў сваё стаўленне да бізнэсоўцаў, якія надумаюць «займацца палітыкай».

«У нас не бывае такога, каб бізнэсмен улез у палітыку і спрабаваў нешта купіць. …у нас немагчыма, каб купілі пасаду дэпутата ці каб чалавек быў прызначанына пост за нейкую мзду. …Ты бізнэсмен? Ідзі, працуй, дапамагай, спансуй па закону — ніхто не зачэпіць. Калі толькі… Не, я не кажу, што галаву адкручу, проста ў палітыцы іншыя правілы і паняцці. Займайся ці тым, ці тым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?