Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі наведае Маскву, дзе зноў збіраецца падняць пытанне аб расійскім крэдыце на 500 млн долараў. Пра гэта паведамляе сайт «Еўрапейскага радыё» са спасылкай на газету «Коммерсантъ». Паводле афіцыйных звестак Сідорскі мае намер абмеркаваць з расійскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным «эканамічныя, гаспадарчыя і фінансавыя пытанні».

Сустрэча Сідорскага і Пуціна запланаваная на 6 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0