Помнік князёўне Вользе збіраюцца ўсталяваць у Віцебску, паведамляе сайт «Еўрапейскага радыё» са спасылкай на газету «Рэспубліка». Днямі завершаны прыём 16 конкурсных праектаў, прадастаўленых вядомымі мастакамі і скульптарамі краіны. Пераможца будзе агучаны да канца кастрычніка.

Паводле адной з летапісных крыніц, кіеўская княгіня Вольга, маці Святаслава і баба Уладзіміра Святога, лічыцца заснавальніцай Віцебска. Прычым у летапісе ўказваецца дакладны год заснавання — 974 г.

Між тым, паводле іншых летапісных крыніц, Вольга памерла яшчэ ў 969 г. Віцебск жа, сведчаць археолагі, намнога старэйшы за X стагоддзе. Але яўна супярэчлівы міф падтрымліваўся ў савецкія часы, бо ўкладаўся ў канцэпцыю існавання Кіеўскай Русі як калыскі трох усходнеславянскіх народаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?