Праўда, ягоны «Таронта» прайграў на выездзе «Вашынгтону» – 4:6.
«Таронта» з’ездзіў 3 кастрычніка ў Вашынгтон -- 92-гі сезон Нацыянальнай хакейнай лігі – і ледзь выбраўся адтуль жывым.
Да 36-й хвіліны клуб гарэў з лікам 1:6. Потым высілкамі Панікароўскага, Грабоўскага і Хагмана лік быў скарочаны да 4:6.
Беларускі форвард закінуў шайбу на 46-й хвіліне, а потым яшчэ асіставаў Хагману.
Цяпер у Міхаіла Грабоўскага на рахунку тры балы – 1 кастрычніка ў матчы супраць «Манрэаля», прайграным у овертайме (3:4), у яго таксама быў асістэнцкі бал.
Што да матчу «Вашынгтон» і «Таронта», то першай і другой зоркамі гульні былі прызнаныя форварды «сталічнікаў» Аляксандр Сёмін і Аляксандр Авечкін.
«Манрэаль» 3 кастрычніка выйграў у гасцях «Бафала» ў овертайме 2:1. Андрэй Касціцын пакуль без галявых перадачаў і закінутых шайбаў.
«Каларада» выйграў у «Ванкувера» – 3:0. Салей на лёд не выходзіў.