У мястэчку Вішнева Валожынскага раёну каля мясцовага касьцёлу ўрачыста адкрыта крыніца, якая шэсьць стагодзьдзяў давала людзям гаючую ваду, а ў савецкія часы была закіданая камянямі
.

Добраўпарадкавалі крыніцу сумеснымі намаганьнямі вернікі мясцовай парафіі Наведваньня найсьвяцейшай дзевы Марыі, пры дапамозе вернікаў сталічнай парафіі касьцёла Сымона і Алены. Таксама ім актыўна дапамагалі мясцовыя праваслаўныя. Асьвяціў крыніцу архібіскуп менскі і магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Падчас урачыстай імшы Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў вернасьць хрысьціянскай традыцыі сумесна наладжваць жыцьцё, вырашаць праблемы праз супрацу і узаемадапамогу. Архібіскуп заклікаў вернікаў жыць паводле хрысьціянскіх маральных нормаў. У сваім слове да вернікаў Тадэвуш Кандрусевіч згадваў словы патрыярха Кірыла падчас нядаўняга наведваньня ім Беларусі.

Мясцовая настаўніца Тэрэза Пупа пайменна назвала і падзякавала ўсім, хто дапамагаў аднавіць крыніцу, у тым ліку прадстаўнікам мясцовай, Валожынскай і Менскай абласной адміністрацый.

Мястэчка Вішнева вядомае больш за 600 гадоў, касьцёл Наведваньня найсьвяцейшай дзевы Марыі быў падубаваны ў 1424 годзе, нагадаў айцец Уладзіслаў Завальнюк, які дапамагаў у аднаўленьні крыніцы. Айцец Уладзіслаў заклікаў вернікаў берагчы мясцовыя традыцыі і шанаваць гісторяю Беларусі. Урачыстая імша, а таксама ўсе ўрачыстасьці у Вішневе праходзілі на беларускай мове.

У гонар падзеі каля крыніцы былі пасаджаныя дрэвы.

Адно зь іх — вішню — мясцовыя жыхары пасадзілі ў памяць пра ксяндза Усевалада Чарняўскага, які болей за 50 гадоў кіраваў мясцовай парафіяй.

Радыё Свабода

 Фота Настассі Шамрэй.

Фота Настассі Шамрэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?