Расійскія тавары выключаюцца з гандлёвых сетак з матывацыяй, што упакоўкі не адпавядаюць беларускім стандартам. У прыватнасці, шрыфт на упакоўцы меншы за 2 мм.
Як паведамляе сайт belaruspartisan.org, у выходныя ў Ваўкавыску прадстаўнікі мясцовай санэпідэмстанцыі зрабілі рэйды па самых буйных крамах: універсамах «Аэліта» і «Сонечны». Яні мерылі памер шрыфта на упакоўках расійскіх тавараў і здымалі з прылаўкаў тыя тавары, дзе шрыфт быў меншы за 2 мм. Інспектары працавалі да глыбокай начы. Паводле сайту, аналагічныя сітуацыі назіраюцца і ў іншых гарадах Беларусі.