У мястэчку Уваравічы Буда‑Кашалёўскага раёна знеслі паўразбураны помнік Леніну, які спрычыніўся да смерці 21‑гадовага мясцовага жыхара.

Гэта пацвердзіў старшыня пасялковага савета Ігар Іванчыкаў.

Рашэнне пра знос помніка прымалі супольна. Пасялковы савет праводзіў анкетаванне ў асяродку мясцовых жыхароў.

Хто не запаўняў анкеты, таму тэлефанавалі нават дадому.

Галасы падзяліліся прыкладна напалову.
За аднаўленне помніка, які напачатку і ўлады наважваліся аднаўляць, выказаліся ў асноўным людзі сталага ўзросту. Маладыя, сярод якіх і жонка загіблага Марыя Кашлачова, наважаныя былі зліквідаваць помнік‑забойцу.

Нагадаем, што з 9 на 10 жніўня муж Марыі Юры Відуноў адзначаў з прыяцелямі нараджэньне дачкі. Уначы маладыя людзі прыйшлі на тэрыторыю школы, дзе стаяў помнік Леніну, каб сфатаграфавацца. Юры вырашыў забрацца вышэй.

Верхняя частка помніка Леніну ўключна з бетоннай рукой «правадыра сусветнага пралетарыяту» абрынулася і смяротна траўмавала маладога бацьку.

Па дарозе ў абласны шпіталь ён памёр. Трагедыя выклікала шырокі розгалас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?