Ня менш як 18 вайскоўцаў арміі Шры-Ланкі загінулі пры выбуху на паўночным захадзе краіны пасьля таго, як паўстанцы абвясьцілі пра спыненьне замірэньня з урадам. Паводле зьвестак ваенных, аўтамабіль, што перавозіў жаўнераў, падарваўся на міне ў раёне Трынкамалі.

Некалькімі гадзінамі раней паўстанцкая групоўка «Тыгры вызваленьня Таміл-Ілама» абвясьціла несапраўдным замірэньне з сіламі ўраду.

Падставай для гэтага сталі нядаўнія сутыкненьня паміж ваеннымі і паўстанцамі, што пацягнулі за сабой жыцьці як найменш дзевяці салдат і 35 паўстанцаў.

Прадстаўнік «тамільскіх тыграў» абвінаваціў урад у распальваньні грамадзянскай вайны, канец якой паклала перамір’е 2002 г. Паводле яго , паўстанцы вырашылі нанесьці удар у адказ і аказваць супраціў ваенным шрыланкійскай арміі, калі тыя акажуцца на падкантрольнай

«тамільскім тыграм» тэрыторыі.

Урад сьцьвярджае, што задачай вайскоўцаў было забесьпячэньне вадой і іх місія насіла выключна гуманітарны характар. Улады адмаўляюць спыненьне дзеяньне замірэньне.

Аналітыкі папярэджваюць, што гвалт у Шры-Ланцы можа прывесьці да вяртаньня краіны да стану вайны.

Аднак кіраўнік назіральнікаў ААН у Шры-Ланцы Ульф Хенрыксан кажа , што не чакае сур’ёзнага нарастаньня канфлікту цягам найбліжэйшых месяцаў. Паводле яго словаў, поўнамаштабная вайна ня будзе на карысьць ніводнаму з бакоў. Сёлета ў выніку канфлікту ў Шры-Ланцы загінула каля 800 чалавек.

«Тыгры вызваленьня Таміл-Ілама»з 1983 г. змагаюцца за незалежнасьць для тамільскай этнічнай меншасьці, што пражывае на поўначы і ўсходзе Шры-Ланкі.

bbc.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0