Расія плануе пазычыць каля $17 млрд даляраў на міжнародных рынках. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Аляксей Кудрын у інтэрв’ю тэлеканалу «Вести».

«Каб забяспечваць вялікі аб’ём выдаткаў — сацыяльныя плацяжы, інфраструктуру, мадэрнізацыю эканомікі ‑‑ мы, канешне, будзем пазычаць і на вонкавых рынках.

У наступным годзе гэта каля $17 млрд. Аб’ём крэдыту ‑‑ $2‑4 млрд. Гэта абмяркоўваецца, мы гатовыя пазычыць у Сусветнага банка, бо крэдыты СБ адрозніваюцца сваім тэрмінам — яны больш доўгатэрміновыя і больш ільготныя», ‑‑ заявіў Кудрын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0