Прагноз надвор’я ў Беларусі на 8—10 кастрычніка.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, днём па паўночнай палове моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні 6—11м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём ад
плюс 9—10°С па поўначы да плюс 22—23°С па поўдні краіны.
У Мінску 8 кастрычніка воблачна, дождж. Днём часам моцны дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 14—16°С.
У наступныя двое сутак, 9—10 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 9‑га на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу па паўночным усходзе дажджы моцныя. Вецер паўночна‑заходні, заходні 5—10 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 15—18 м/с.
Рэзка пахаладае!
Тэмпература паветра ноччу плюс 4—11°C, па паўднёвым усходзе да плюс 14°C, днём плюс 6—13, у Гомельскай вобласці да плюс 15°С. 10‑га ў Беларусі пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0 — мінус 3°С, месцамі па поўначы да мінус 5°С.
Тэмпература паветра днём плюс 6—11°С, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 13°С.
У Мінску 9 кастрычніка воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні, заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 7—9°С.