З‑за збою ў сістэме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытачы не могуць увайсці ў будынак і выйсці з яго. Гэтую інфармацыю БелаПАН пацвердзілі ў бібліятэцы і паведамілі, што збой адбыўся прыкладна ў 15.00.

«Сапраўды, чытачы пакуль не могуць ні ўвайсці ў бібліятэку, ні выйсці з яе. Сістэму ўжо рамантуюць. Як толькі яна будзе адрамантавана, адразу ж пачнецца абслугоўванне чытачоў», — сказалі ў бібліятэцы.

***

Збой у электроннай сістэме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў ліквідаваны на працягу гадзіны.

Як паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, у МНС у сувязі з гэтым здарэннем ніхто не звяртаўся, таму ратавальнікі ў бібліятэку не накіроўваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?