13 кастрычніка паступілі ў продаж білеты на матч 3‑га туру групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) — АЕК (Афіны, Грэцыя).

Яны прадаюцца ў касах мінскага стадыёна «Дынама» і барысаўскага гарадскога стадыёна.

Білеты разбітыя на тры катэгорыі 1‑я — 30 тысяч рублёў (сектары — 1‑2, 28‑29), 2‑я — 20 тысяч (3‑4, 11‑16, 26‑27), 3‑я — 10 тысяч (5‑10, 17‑25).

Матч БАТЭ — АЕК пройдзе 22 кастрычніка (чацвер) на мінскім стадыёне «Дынама», пачатак а 20:00.

***

На матч з «Эвертанам», што прайшоў 1 кастрычніка, самы дарагі білет каштаваў 40 тыс., а гульню наведалі 21 тысяча гледачоў. Але тады невыносныя ўмовы надвор'я.

На 22 кастрычніка папярэдні прагноз надвор'я: пахмурна , днём да +5.

17 верасня БАТЭ прайграла ў Лісабоне «Бенфіцы» — 0:2, а 1 кастрычніка — у Мінску «Эвертану» — 1:2.

Становішча ў групе пасля 2-х тураў: Эвертан — 6, АЕК — 3, Бенфіка — 3, БАТЭ.

***

18 кастрычніка (нядзеля) БАТЭ, ужо ў ранзе шасціразовага чэмпіёна Беларусі, згуляе ў Салігорску ў матчы 23-га туру супраць «Шахцёра» (пачатак а 15-й).

АЕК, які ў чэмпіянаце Грэцыі займае 9-ты радок (сем балаў: адна нічыя, тры паразы, баланс мячоў: 4-5) згуляе 18 кастрычніка з «Пантракікасам», аўтсайдэрам грэцкага першынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?