Калі праўкі ў закон «Аб статусе дэпутата палаты прадстаўнікоў, члена савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» набудуць сілу.

На пасяджэнні сесіі 8 кастрычніка дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні змяненні і дапаўненні ў закон «Аб статусе дэпутата палаты прадстаўнікоў, члена савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, законапраект вызначае, што парламентарыі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, не маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, удзельнічаць у кіраванні камерцыйнай арганізацыяй, мець рахункі ў замежных банках.

Законапраект забараняе дэпутатам палаты прадстаўнікоў і членам савета рэспублікі прымаць падарункі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца ім пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Сувеніры коштам больш як пяць базавых велічынь перадаюцца ў даход дзяржавы.

Галаванаў паведаміў, што разам з дэпутатам падаваць дэкларацыю аб даходах абавязаны яго блізкія паўналетнія сваякі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?