Народныя прымаўкі кажуць: «Ільля нарабіў гнільля&raquo, «Прыйшоў Пятрок, апаў лісток. Прыйшоў Ільля, апалі два&raquo. Лета пакрысе пачынае здаваць свае пазыцыі і хутка саступіць месца прыгажуні восені.

Лічыцца, што 2 жніўня абавязкова будуць грымоты ці дажджы. У гэты дзень сьвяты Ільля-прарок (Гальляш), які ў хрысьціянскай традыцыі замяніў пагрозьлівага Перуна, разьяжджае ў залатой калясьніцы па нябесных прасторах і аглядае ўладаньні. І на таго, хто працуе, насылае маланкі з грымотамі. Але кожны павінен вырашаць сам: працаваць альбо не. Дзень жа працоўны.

А вось сыноптыкі на 2 жніўня абяцаюць у Менску дажджы і паніжэньне тэмпэратуры да васямнаццаці градусаў. Значыць з раніцы Ільля-прарок будзе рыхтаваць сваю калясьніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?