Прэзідэнт ЗША стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
Адзначаецца, што прэмія ўручаная Абаму за заклікі да ядзернага раззбраення і актыўную барацьбу за мір.
Прэмія будзе ўручана амерыканскаму прэзідэнту ў Осла 10 снежня.
Барак Абама будзе чацвертым прэзідэнтам ЗША, што атрымае прэмію міру: да яго высокую ўзнагароду атрымлівалі Тэадор Рузвельт у 1906 г., Вудра Вільсан (1920) ды Джымі Картэр, што стаў лаўрэатам, не будучы ўжо прэзідэнтам (у 2002 г.).
Летась лаўрэатам прэміі міру стаў Марці Ахцісаары.