Сябры вілейскай арганізацыі «Таварыства аховы помнікаў» Аляксей Сюдак, Уладзімір Малярчук і Алесь Наркевіч абскарджваюць
у суд Мінскай вобласці рашэнне суда Вілейскага раёна аб вынясенні адміністрацыйнага пакарання па артыкуле «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства».
Па гэтым артыкуле 2 кастрычніка суд вынес рашэнне пакараць іх за ўстаноўку мемарыяльных крыжоў у гонар Расціслава Лапіцкага ля Краснага Беражка.
Сюдак з Малярчуком атрымалі па 1 050 000 рублёў штрафу, Наркевіч — 700 000.
«Нас няма за што судзіць», — па‑ранейшаму ўпэўнены Аляксей Сюдак. Касацыйную скаргу па законе можна падаць да 12 кастрычніка.
0
0
0
0
0
0