Кіраўнікі МЗС Турцыі і Арменіі Ахмет Давутоглу і Эдвард Налбандзян падпісалі ў Цюрыху дакументы пра нармалізацыю двухбаковых дачыненняў, паклаўшы канец амаль стогадовай варажнечы.
Цяпер дакументы павінны быць ухваленыя парламентамі двух краін.
Мяжа паміж Турцыяй і Арменіяй была зачынена з 1993 г. Турцыя высоўвае шэраг умоваў для ўсталявання двухбаковых сувязяў, у прыватнасці адмову Арменіі ад палітыкі міжнароднага прызнання генацыду армян і урэгуляванне карабахскага канфлікту. У Ерэване заяўляюць пра гатоўнасць усталявання дыпламатычных стасункаў без папярэдніх умоваў.