Тры чалавекі сталі ахвярамі пажару, які адбыўся ноччу 11 кастрычніка ў кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Казінца (дом №39) у Мінску.

Загінулі 64‑гадовы гаспадар аднапакаёвай кватэры, яго 25‑гадовая дачка і 40‑гадовы зяць. Сям’я вяла асацыяльны лад жыцця.

Пажарных выклікалі суседзі. Жанчыну знайшлі ў калідоры, мужчын у пакоі. Прычына пажару высвятляецца. Праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?