Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 12 кастрычніка на сустрэчы са старшынёй парламента Азербайджана Актаем Асадавым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час апошняга візіту ў Азербайджан прэзідэнты дамовіліся па асноўных напрамках супрацоўніцтва, у якіх краіны могуць значна рушыць наперад. Але гэта не значыць, што ў нас няма іншых напрамкаў. Проста на гэтых пытаннях мы павінны засяродзіць сваю ўвагу», — сказаў беларускі лідэр.

Лукашэнка адзначыў, што яны з Ільхамам Аліевым даволі доўга і шмат размаўлялі па розных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. «Мы дамовіліся, што закрытых тэм у нас няма. «Азербайджан — дружалюбная нам краіна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «У нас добрыя адносіны з прэзідэнтам Азербайджана, нашы пункты гледжання па ўсіх пытаннях сусветнага парадку дня абсалютна супадаюць», — дадаў ён. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нашы краіны заўсёды падтрымлівалі адна адну, і запэўніў, што Беларусь гэта будзе рабіць і ў далейшым.

«Ваш візіт вельмі дарэчы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Актая Асадава. — Ён павінен садзейнічаць таму, каб нашы краіны значна дабавілі ў адносінах».

У сваю чаргу спікер парламента Азербайджана пацвердзіў, што адносіны паміж дзвюма дзяржавамі будуюцца на ўзаемным даверы. «Паміж Беларуссю і Азербайджанам няма нядобрасумленнай палітыкі, што дае нам магчымасць рухацца наперад», — сказаў ён. Гаворачы аб двухбаковым тавараабароце, Актай Асадаў адзначыў, што патэнцыял дзвюх краін яшчэ не рэалізаваны, і выказаў надзею, што ў будучым аб’ём гандлю ў шмат разоў павялічыцца. Ён таксама паведаміў, што ў час гэтага візіту ў Мінск плануецца падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве парламентаў Беларусі і Азербайджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?