У Беларусі агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі перавысіла дзевяць мільёнаў.

Паводле інфармацыі ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, на 1 кастрычніка 2009 года агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі дасягнула 9 млн. 77 тыс. Сотавай сувяззю ахоплена 96,6% тэрыторыі рэспублікі, на якой жыве 99,3% насельніцтва.

У адпаведнасці з дзяржаўнай формай статыстычнай справаздачнасці ў агульнай статыстыцы не ўлічваюцца абаненты, якія больш за два месяцы не карыстаюцца паслугамі аператара сотавай рухомай электрасувязі.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць чатыры аператары сотавай сувязі. У стандарце GSM працуюць velcom, «МТС» і «БеСТ» (гандлёвая марка life:)), у стандарце CDMA — «БелСел» (гандлёвая марка Diallog). Найбольшая колькасць абанентаў — у беларуска‑расійскага СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Паводле звестак Белстата, у студзені—жніўні 2009 года тарыфы на паслугі сотавай сувязі ў Беларусі выраслі на 6,6% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?