Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі 12 кастрычніка ў Мінску намеснік старшыні канцэрна «Белбіяфарм» Пётр Мандрукевіч.

Адно прадпрыемства будзе пабудавана ў Лагойску, два — у Віцебску. «Белмедпрэпараты» ўзвядуць новы завод на пляцоўцы завода «Інтэграл» у сталіцы.

На базе УП «Дыялек» у Мінску расійскі бізнесмен Уладзімір Брынцалаў таксама будуе новы завод на плошчы 6 тыс. кв. метраў. «Ён закупіў абсталяванне на 30 млн. долараў», — адзначыў Мандрукевіч.

«Калі Брынцалаў прыйшоў на беларускі рынак, мы яму адразу сказалі не выпускаць нічога, што выпускаюць нашы заводы (каля 600 найменняў). Ён склаў праграму, узгадніў з канцэрнам, і сёння ідзе рэгістрацыя каля 150—200 найменняў лекавых сродкаў. Завод Брынцалава будзе выпускаць новыя прэпараты на вытворчасці, якая адпавядае патрабаванням GMP», — сказаў намеснік старшыні канцэрна «Белбіяфарм».

Акрамя таго, паведаміў ён, «тэхнічнае пераўзбраенне ідзе на кожным прадпрыемстве».

Мандрукевіч паведаміў, што на базе Нясвіжскага завода медыцынскіх прэпаратаў будзе стварацца вытворчасць бакканцэнтратаў для малочнай прамысловасці. «Такой вытворчасці няма ні ў Расіі, ні ва Украіне. Сёння гэтая прадукцыя закупляецца па імпарце. Завод будзе адыходзіць ад вытворчасці монапрадукцыі. Цяпер прадпрыемства выпускае інфузійныя лекі», — адзначыў намеснік кіраўніка канцэрна «Белбіяфарм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?