Пра гэта паведаміла намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Рэгіна Давідовіч 12 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Яна адзначыла, што па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын прапанова аб заснаванні Дня бацькі ўключана ў трэці Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці на 2008—2010 гады. Зараз яна разглядаецца зацікаўленымі міністэрствамі.

Як паведаміла начальнік аддзела сямейнай і гендэрнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, адносіны да ўстанаўлення гэтага свята ў грамадстве пакуль «даволі неадназначныя». Аднак, на думку спецыяліста, сёння неабходна павышаць прэстыж сацыяльнай ролі бацькі.

Удзел бацькі як у выхаванні, так і сацыялізацыі дзяцей значна знізіўся ў апошнія гады, адзначыла яна. Акрамя таго, хаця згодна з працоўным заканадаўствам усе льготы, якія даюцца маці, распаўсюджваюцца і на бацькоў, апошнія вельмі рэдка імі карыстаюцца. Так, напрыклад, адпачынак па доглядзе за дзіцем да трох гадоў бярэ толькі 1% бацькоў.

Паводле слоў Арцёменкі, сёння ў Беларусі пачынаюць рэалізоўвацца праекты, накіраваныя на павышэнне ролі бацькі ў сям’і. Напрыклад, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей ствараюцца так званыя «тата‑школы». На занятках бацькам расказваюць пра тое, што трэба ведаць пра дзіця і як з ім абыходзіцца. Жаночы інстытут «Энвіла» сумесна з шэрагам іншых арганізацый працуе над праектам «Свядомае бацькоўства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?