Аляксандар Надсан
Янка Запруднік
Д-р гісторыі Янка Запруднік і а.Аляксандар Надсан гэтымі днямі сьвяткуюць 80-годзьдзе. Айцец Аляксандар нарадзіўся 8 жніўня 1926 г., Янка Запруднік – 9 жніўня.

Аляксандар Надсан – адна з галоўных фігур грамадзкага і царкоўнага беларускага жыцьця ў Вялікабрытаніі, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі імя Ф.Скарыны ў Лёндане – найлепшага збору беларусікі ў Заходняй Эўропе. Тая бібліятэка заўсёды гасьцінна прымае наведнікаў. Працягвае ў ёй навуковыя дасьледаваньні і а.Аляксандар. Цягам апошніх месяцаў убачылі сьвет дзьве ягоныя кнігі: «Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі» і перапрацаванае выданьне кнігі пра Магдалену Радзівіл ды Грэка-каталіцкую царкву ў Беларусі.

Д-р Янка Запруднік, выпускнік Лювэнскага ўнівэрсытэту, доўга працаваў на радыё «Свабода», рэдагаваў газэту «Беларус». Ён стаў ня толькі летапісцам найноўшай гісторыі Беларусі, які ў сваіх артыкулах рэагуе на кожную падзею на Бацькаўшчыне, але і актыўным удзельнікам беларускага жыцьця на эміграцыі. Сходы, імпрэзы, мэмарандумы... Янка Запруднік – адзін з тых з рухавікоў беларускай дыяспары ў ЗША, на якіх гэтае жыцьцё трымаецца.

І Янка Запруднік, і а.Аляксандар Надсан – дзьве вежы беларускага жыцьця на эміграцыі. Зычым ім трываласьці і доўгіх гадоў жыцьця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?