Калі вы маеце ва ўласнасці больш за адну домагаспадарку, на вас складуць «кантрольную фішку».

У анкеце перапісу насельніцтва 2009 трэцяе пытанне трэцяга раздзелу гучыць: ці маеце вы ў домагаспадарцы альбо ў аднаго з яе членаў ва ўласнасці іншае жылое памяшканне? Вось з чым сутыкнуўся адзін наш чытач:

перапісчык сам параіў яму не пазначаць, што іншая маёмасць у вас усё ж такі ёсць. Тлумачачы, што ў адваротным выпадку перапісчыку давялося б запаўняць на яго «кантрольную фішку». Маўляў, і клопат лішні, і інфармацыя пра маёмасць пойдзе ў падатковую інспекцыю.

На гарачай лініі «Перапісу насельніцтва 2009» карэспандэнту НН» патлумачылі: «Кантрольная фішка» насамрэч запаўняецца, калі ў вас у валоданні некалькі жылых памяшканняў. Аднак гэтыя звесткі не пойдуць ў падатковую інспекцыю, як і дадзеныя па ўсіх іншых пытаннях.

Студэнт ляпнуў глупства, можа не разабраўся што такое «фішка», а можа проста расхваляваўся. «Кантрольная фішка» — гэта дакумент, які запаўняецца, каб па месцы іншага памяшкання, якое вам належыць, вас не шукалі для перапісу. Гэтая «фішка» адпраўляецца на іншы пункт перапісу, і ўсё. Падатковая гэтую інфармацыю не даведаецца, не хвалюйцеся».

Ці то студэнты-перапісчыкі настолькі непадрыхтаваныя, што самі не ведаюць, навошта і як запаўняць дакументы і «фішкі»? Ці то яны паддаліся агульнай паніцы? Дакладна толькі тое, што ў часе попісу ў кожнага з нас застаецца права адказваць ці не адказваць на пытанні, паводле ўласнага жадання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?