Прагноз надвор’я ў Беларусі на 15—17 кастрычніка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°C, днём плюс 2—7°C, па паўднёвым усходзе да плюс 9°C.

У Мінску 15 кастрычніка воблачна. Кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°C, днём плюс 5—7°C.

У наступныя двое сутак, 16 і 17 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 16 кастрычніка ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°C, днём 0 — плюс 7°C. 17 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

У Мінску 16 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°C, днём плюс 3—5°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?