У Індыі, краіне, дзе ёсць 665 мільёнаў людзей, якія або не маюць доступа да ўнітазаў, або проста нязвыклыя імі карыстацца, цяпер ідзе ціхая рэвалюцыя: сельскія жанчыны адмаўляюцца жаніцца з мужчынам, пакуль у іх будучым доме не будзе прыбіральні, што вызваліць іх ад няёмкасцяў і нязручнасцяў карыстання папулярнымі грамадскімі прыбіральнямі ці ад не менш папулярных праходак «да ветру» на ўлонні прыроды.

За 2 гады, ад пачатку грамадскай кампаніі «Няма ўнітазу — няма нявесты», толькі ў штаце Гар'яна на поўначы Індыі ўжо зроблена блізу паўтара мільёна прыватных прыбіральняў: часткова за дзяржаўныя грошы, часткова за ўласныя.

«Я не дазволю маёй дачцэ наблізіцца да хлопца, у якога дома няма прыбіральні, — кажа Уша Пагдзі, чыя дачка зараз закончвае школьныя курсы па электроніцы, — Цяпер у індыйскіх жанчын ёсць моц, і мужчыны не могуць нас проста ігнараваць».

"Мне трэба цяжка працаваць, каб дазволіць сабе прыбіральню ў доме, — кажа 22-гадовы Гарпал Сіршва, які хоча неўзабаве пабрацца шлюбам. — Але я не наракаю: я не буду абражацца, калі ўпадабаная мною жанчына запатрабуе туалет».

У Індыі жанчыны прымаліся як цяжар для хатняй эканомікі, паколькі бацька нявесты павінны забяспечыць ёй немалы пасаг, але апошнім чынам гэтае становішча пачала мяняцца: жанчыны выходзяць замуж у больш сталым веку, ужо стаўшы на ногі.

Грамадская прыбіральня ў Калькуце

Грамадская прыбіральня ў Калькуце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?