Зборная Беларусі прайграла зборнай Англіі ў заключным матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе – 2010 з лікам 0:3.

Матч прайшоў 14 кастрычніка у Лондане на стадыёне «Уэмблі».

Гаспадары адкрылі лік ужо на 4-й хвіліне. Вызначыўся Пітэр Краўч («Тотэнхем Хотспур»), пры канцы першага тайма беларусы мелі шанц пераламіць гульню. На 34-й хвіліне 100% шанц не рэалізаваў Сяргей Карніленка. 1:0 пасля першага тайма.

На 67-й хвіліне Шон Райт-Філіпс («Манчэстар Сіці») падвоіў лік, на 76-й хвіліне Пітэр Краўч паставіў кропку – 3:0.

Пры канцы матчу беларусы сталі, і за іх згулялі спачатку правая, а потым левая штангі. А магло і быць і 0:5.

***

У сераду ў нашай 6-й групе прайшлі яшчэ два матчы: Андора – Украіна – 0:6, Казахстан – Харватыя – 1:2.

Выніковае становішча: Англія – 27 (9 перамог, 0 нічыіх, 1 параза, баланс мячоў: 34—6) Украіна – 21 (6, 3, 1, 21—6), Харватыя – 20 (6, 2, 2, 19—13), Беларусь – 13 (4, 1, 5, 19—14), Казахстан – 6 (2, 0, 8, 11—29), Андора – 0 (0, 0, 10, 3—39).

Зборная Англіі напрамую выйшла на чэмпіянат свету, Украіна будзе прабівацца цераз плей-оф.

***

Сёння вызначыліся таксама каманды, што выйшлі на чэмпіянат і ў плей-оф, у трох пазасталых групах.

1-я група. Партугалія перамагла Мальту – 4:0 і трапіла ў плей-оф. Данія забраніравала сабе месца на чэмпіянат свету яшчэ ў суботу.

Сёння таксама гулялі: Данія – Венгрыя – 0:1, Швецыя – Албанія – 4:1.

Выніковае становішча: Данія – 21, Партугалія – 19, Швецыя – 18, Венгрыя – 16, Албанія – 7, Мальта – 1.

***

У 2-й групе зборная Швейцарыі дома згуляла ўнічыю з Ізраілем – 0:0, Грэцыя перамагла Люксембург – 2:1, а Латвія – Малдову – 3:2.

Выніковае становішча: Швейцарыя – 21, Грэцыя – 20, Латвія – 17, Ізраіль – 16, Люксембург – 5, Малдова – 3.

Швейцарыя выйшла на чэмпіянат свету, Грэцыя будзе прабівацца цераз плей-оф.

У 3-й групе зборная Славакіі перамагла ў гасцях Польшчу 1:0 і ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася на сусветнае першынство (яны нават на чэмпіянат Еўропы не прабіваліся).

Чэхія – Паўночная Ірландыя – 0:0, Сан-Марына – Славенія – 0:3.

Выніковае становішча: Славакія – 22, Славенія – 20, Чэхія – 16, Паўночная Ірландыя – 15, Польшча – 11, Сан-Марына – 0.

Славенія будзе прабівацца цераз плей-оф.

***

У астатніх групах пераможцы і «стыкавікі» вызначыліся ў сераду:

4-я група: Нямеччына, Расія.

Сёння: Нямеччына – Фінляндыя – 1:1, Азербайджан – Расія – 1:1, Ліхтэнштэйн – Уэльс – 0:2

Выніковае становішча: Нямеччына – 26, Расія – 22, Фінляндыя – 18, Уэльс – 12, Азербайджан – 5, Ліхтэнштэйн – 2.

***

5-я група.

Тут на чэмпіянат выйшла зборная Іспанія, у стыкавыя матчы – Боснія.

Сёння: Боснія – Іспанія – 2:5, Турцыя – Арменія – 2:0, Эстонія – Бельгія – 2:0.

Выніковае становішча: Іспанія – 30 (100% вынік – 10 перамогаў у 10 матчах), Боснія – 19, Турцыя – 15, Бельгія – 10, Эстонія – 5, Арменія – 4.

***

7-я група

У суботу тут сабе пуцёўку заваявала Сербія, Францыя будзе прабівацца цераз плей-оф.

Сёння: Літва – Сербія – 2:1, Румынія – Фарэры – 3:1, Францыя – Аўстрыя – 3:1

Выніковае становішча: Сербія – 22, Францыя – 21, Аўстрыя – 14, Літва – 12, Румынія – 9, Фарэры – 4.

8-я група.

Тут датэрмінова пуцёўку заваявала Італія, Ірландыя будзе прабівацца праз плей-оф.

Сёння: Італія – Кіпр – 3:2 (прычым Італія саступала 0:2), Балгарыя – Грузія – 6:2, Ірландыя – Чарнагорыя – 0:0.

Выніковае становішча: Італія – 24, Ірландыя – 18, Балгарыя – 14, Кіпр, Чарнагорыя – 9, Грузія – 3.

9-я група.

Групавы турнір тут скончыўся месяц таму. Першае месца заняла зборная Галандыі, другое заняла Нарвегія, але праз малую колькасць балаў у плей-оф не трапіла.

Стыкавыя матчы, у якіх згуляюць зборныя Расіі, Украіны, Босніі, Славеніі, Партугаліі, Грэцыі, Ірландыі, Францыі.

Расія, як зборная з большым рэйтынгам, у плей-оф згуляе з адной з чатырох каманд: Україна, Боснія, Ірландыя, Славенія.

Украіна, як каманда несеяная, -- ці з Расіяй, ці з Францыяй, Партугаліяй, Грэцыяй.

Гульні пройдуць 14 і 18 лістапада.

Лёсаванне параў 19 кастрычніка.

***

Такім чынам пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе – 2010 сабе забраніравалі 23 зборныя:

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (як арганізатар),

Еўропа:

Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Нямеччына, Славакія, Сербія, Швейцарыя.

Яшчэ чатыры пуцёўкі будуць разыграныя ў стыкавых матчах у лістападзе між зборнымі: Расіі, Украіны, Францыі, Босніі, Ірландыі, Грэцыі, Славеніі, Партугаліі.

Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія.

Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргентына.

КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас.

Каманда Коста-Рыкі, што заняла 4-е месца будзе гуляць у стыкавым матчы з 5-й камандай Паўднёвай Амерыкі - зборнай Уругвая.

Афрыка: Гана, Кот Д’Івуар + тры зборныя вызначацца ў лістападзе.

Акіянія: Новая Зеландыя аспрэчвае адзіную пуцёўку на чэмпіянат са зборнай Бахрэйна (5-я зборная Азіі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?