Меркаванні11

У сваім Чыкага я памятаю пра сваё Глыбокае

Я з вялікім сумам у сэрцы прачытала артыкул «Загадкі страшнай знаходкі». Хацелася б і мне прыехаць у праваслаўную царкву ў Глыбокім і памаліцца за супакой душ знойдзеных там у скляпенні Божых людзей. Не ведаю, якога часу гэта ахвяры. Але добра памятаю, што рабілася за Сталінам.

Мне было ўсяго восем гадоў, як прыйшлі да нас саветы. Многа прыйшлося чуць ад маіх Мамы і Таты аб здзеках, учыненых тады і пазней супраць нашага беларускага народа. Людзі Божыя гінулі як мухі тады. А калі прыйшлі да нас немцы, усю віну складалі саветы на немцаў.

Маю сям’ю тады ледзь не павезлі ў Сібір толькі таму, што Мама сказала: «Што гэта за ўлада, што мы мусім даваць і даваць, а нам нічога не дастаецца ўзамен?» Саветчык тады ўзяў блакнот са свайго партфеля і запісаў нашу сям’ю на вываз у Сібір, зазначаючы, што наша сям’я — «ворагі Савецкага Саюза». Гэта было 21 чэрвеня пасля абеду, а назаўтра распачалася вайна. Саветчыка знайшлі ўтопленага ў рацэ Бярэзіне разам з яго партфелем назаўтра, 22 чэрвеня. І ў тым партфелі ў блакноце было і наша прозвішча. Так мы цудам уратаваліся ад смерці, якую нам рыхтавалі саветы, вывезшы ў Сібір.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу2

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 4

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю44

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

«Было зразумела, што і сюды дабяруцца». Ці будуць беларускія бізнэсмены выдаляць свае профілі з «Баймапкі»?

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу2

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць