Падчас сустрэчы ў Празе беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Кагоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам.

Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых ВНУ Чэхіі.

З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці, «Еўрарадыё» і незалежнага беларускага тэлеканалу «Белсат».

13—14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ‑прэм’ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Грыгорыем Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска‑расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?