Віктар Юшчанка заявіў, што ва Украіне існуе праблема з украінскай, а не расійскай мовай.

Пра гэта ён сказаў на сумеснай з кіраўніком Сената Бельгіі Армані дэ Декерам прэс‑канферэнцыі, якая адбылася ў чацвер у Брусэлі. «Ва Украіне няма праблемы з расійскай мовай. Ва Украіне ёсць праблема з украінскай мовай. І гэта праблема не толькі зносін — гэта праблема ідэнтычнасці», — адзначыў прэзідэнт Украіны, адказваючы на пытанне аб тым, які вопыт Украіна можа пераняць у Бельгіі, дзе існуе тры афіцыйныя мовы.

Юшчанка падкрэсліў, што ў рашэнні дадзенага пытання няма «калькі», кожная нацыя вырашае гэтую праблему, улічваючы свае асаблівасці. Віктар Юшчанка таксама адзначыў, што Украіна рэалізуе еўрапейскую моўную палітыку, якая заключаецца ў тым, што кожнае нацыянальнае меншасць мае права на развіццё мовы.

Аднак асобныя прадстаўнікі рускамоўнага насельніцтва Украіны лічаць, што ў цяперашні час назіраецца штучная дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Гучаць заявы аб існаванні этнацыду па адносінах да рускамоўных грамадзян Украіны. А моўнае пытанне адыгрывае не апошнюю ролю ў дачыненнях Масквы і Кіева.

АП, паводле korrespondent.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0