Аднак Беларусь у цэлым гатова да ацяпляльнага сезона.

Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, на якім абмяркоўвалася гатоўнасць народнай гаспадаркі краіны да працы ў асенне‑зімовы перыяд.

Поўная падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону павінна быць завершана ў бліжэйшыя дні, перакананы Сямашка.

Паводле звестак на 13 кастрычніка, спажыўцы Віцебскай і Магілёўскай абласцей атрымоўваюць ацяпленне ў поўным аб’ёме. Амаль не адстаюць ад іх Мінская, Гродзенская і Гомельская вобласці. У брэсцкай вобласці толькі 72% спажыўцоў атрымалі цяпло, а ў Мінску ‑‑ 80%.

Уладзімір Сямашка выказаў здзіўленне, чаму ў Мінску цяплом забяспечаны толькі 80% спажыўцоў. «Насцярожвае інфармацыя, што няма ўсіх пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і крыніц. Хто гэта не зрабіў дагэтуль, рызыкуе, таму што будзе тлумачыць затрымку, калі, не дай бог, што адбудзецца», — сказаў першы намеснік кіраўніка урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?