На Кастрычніцкай плошчы Мінска а 18-й прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яна трывала дзве хвіліны і была жорстка разагнаная. З 40 удзельнікаў акцыі 22 патрапілі ў РУУС.

«Ніхто не забыты...»

«Ніхто не забыты...»

Пад пільным вокам чужых камераў.

Пад пільным вокам чужых камераў.

Міліцыянты ў цывільным нападалі на ўдзельнікаў акцыі сзаду і забіралі партрэты.

Міліцыянты ў цывільным нападалі на ўдзельнікаў акцыі сзаду і забіралі партрэты.

Анатоль Лябдзька быў разам з моладдзю.

Анатоль Лябдзька быў разам з моладдзю.

Міліцыянт перашкаджае працаваць фотакару АР Сяргею Грыцу.

Міліцыянт перашкаджае працаваць фотакару АР Сяргею Грыцу.

Міліцыя брала колькасцю.

Міліцыя брала колькасцю.

І крапавыя берэты таксама ўдзельнічалі.

І крапавыя берэты таксама ўдзельнічалі.

Аблава.

Аблава.

Журналістам, як і ў мінулыя два разы, не давалі здымаць. На кожнага журналіста было па адным-два міліцыянты ў штацкім, якія рукамі закрывалі аб'ектывы. Аляксея Мацюшкова (фота) завялі за аўтобус і там трымалі да канца акцыі.

21.10

З РУУС выйшаў апошні чалавек — Міхась Пашкевіч.

20.45

Выйшаў Анатоль Лябедзька і пачалі адпускаць па адным астатніх затрыманых.

Анатоль Лябедзька: «Калі забралі з Плошчы і зацягнулі ў транспарт, адзін схапіў за горла, адзін трымаў за рукі, а трэці біў. Збівалі, калі зацягвалі ў аўтобус і ў аўтобусе. У мяне палец на руцэ не рухаецца і падпух. Аднак не зламаны, здаецца.

Намеснік кіраўніка РУУС Савецкага раёна Грышчанка — непрыемная асоба. Пакуль ён не прыйшоў, міліцыянты вялі сябе больш-менш прыстойна. А гэты зусім жорстка паводзіў сябе, паставіў усіх тварам да сцяны, я паспрабаваў заступіцца за моладзь, таму мяне закінулі да бамжоў».

Падчас затрымання пратаколаў у міліцыі не складалі. Усе зазначаюць, што на Плошчы жорстка ўсіх запіхвалі ў аўтобусы. Аднак мэтанакіравана збівалі толькі Анатоля Лябедзьку. З астатнімі ў аўтобусе абыходзіліся карэктна.

18.55

Адпусцілі з РУУС Савецкага раёна першага чалавека, непаўналетняга хлопчыка, па якога прыехала маці.

18:10

На плошчы пуста. Акцыя скончана.

Засталіся журналісты і тыя, хто унікнуў затрымання. Ходзяць жанчыны-прыбіральшчыцы.

Спецназ сышоў, разыходзяцца і асобы ў цывільным.

18:06

Усіх жорстка затрымліваюць, збіваюць, закідваюць усіх у аўтобус. Адзін аўтобус ад'ехаў, пад'ехаў другі аўтобус.

Затрымалі ўсяго 40 чалавек.

Сярод затрыманых — старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Маладых дэмакратаў Міхась Пашкевіч, маладафронтаўцы Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка (ён быў затрыманы прэвентыўна), кіраўнік Моладзі БНФ Андрэй Крэчка.

* * *

18:03

Людзі становяцца ў шэраг, асобы ў цывільным пачынаюць адціскаць журналістаў, не даюць здымаць, адводзяць іх па адным, а таксама акружаюць тых, хто стаў у ланцуг.

* * *

Цяпер на Плошчы знаходзіцца каля 20 чалавек, ёсць таксама міліцыянеры і «асобы ў цывільным». З іх большасць знаходзіцца ў пераходзе метро, на выхадзе да гандлёвых радоў «Купалаўскі».

* * *

Ужо чацвёрты год кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне.

16 кастрычніка акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення:

гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гадах апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?