Народны Рух Украіны збіраецца вылучыць кандыдатуру прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі на пасаду прэзідэнта краіны.

Такое рашэнне прыняў цэнтральны камітэт партыі, які рэкамендаваў вылучыць Юлію Цімашэнку адзіным кандыдатам ад нацыянальна-дэмакратычных сіл Украіны. За такое рашэнне прагаласавалі 36 сяброў камітэта з 41.

Выбарчая кампанія ва Украіне стартуе 19 кастрычніка.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць 17 студзеня 2010 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0