Бабруйская «Белшына» датэрмінова выйграла чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе і заваявала адзіную пуцёўку ў вышэйшы дывізіён.

Гэта стала фактам пасля суботняй перамогі бабруйскага клуба над светлагорскім «Хімікам» – 4:1, асноўны канкурэнт «Белшыны» пінская «Хваля» саступіла ў Нясвіжы тамтэйшаму «Верасу» – 0:1.

За два туры да сканчэння чэмпіянату ў першай лізе «Белшына» стала недасягальнай для канкурэнтаў. У клуба 58 балаў, у «Хвалі» – 51.

З вышэйшай лігі сёлета, як і летась, вываліцца тры клубы. «Смаргонь» аформіла тую мала пачэсную пуцёўку ў суботу дэ-юрэ. Хоць мала хто сумняваўся яшчэ ў ліпені.

***

«Белшына» з 1993 па 2004 гг. і ў 2006 г. выступала ў вышэйшай лізе.

Чэмпіён Беларусі 2001 года, сярэбраны прызёр 1997 г., бронзавы 1996 і 1998 гадоў, яшчэ тройчы каманда брала Кубак Беларусі (1997, 1999, 2001).

У сёлетнм розыгрышы Кубка клуб дайшоў пакуль да 1/8 фіналу, дзе 11 і 15 лістапада згуляе з салігорскім «Шахцёрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?