Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўднёвай палове ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на большай частцы краіны туман, месцамі слабы галалёд. Вецер ноччу слабы, днём усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—1°C, у паўднёвых раёнах да плюс 4°C, днём плюс 3—9°C.

У Мінску 20 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі вечарам невялікі дождж. Ноччу і раніцай туман. Вецер ноччу слабы, днём усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак, 21 і 22 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна. 21‑га часам дажджы, ноччу месцамі моцныя. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑ўсходні з пераходам на паўднёвы 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°C, па паўднёвым усходзе да плюс 9°C, днём плюс 3—10°C, па ўсходзе да плюс 13°C. 22‑га на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°C, днём плюс 5—12°C.

У Мінску 21 кастрычніка часам дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні з пераходам на паўднёвы 5—10, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?